Галоўная  |  Аб прадпрыемстве  |  Кантакты Беларускі тураператар Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» -Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму Рэспублікі Беларусь
PDA | Беларуская | English | Русский 
Панядзелак, 16.12.2019 09:11  Мiнск

+37517-394-49-11

+37529-768-30-00

Санаторыі Беларусі.by - Курортны збор - Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр Надзея - Санаторыі Беларусі цэны 2019
Інтэрнэт-партал Санаторыі Беларусі


Курортны збор - Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр Надзея

Рашэнне Вілейскага
раённага Савета дэпутатаў
26.02.2016 N 77
(у рэд. рашэння Вілейскага райсавета ад 20.12.2016 № 106, ад 15.11.2017 №171)

IНСТРУКЦЫЯ АБ КУРОРТНЫМ ЗБОРЫ

  1. Плацельшчыкамі курортнага збору (далей - плацельшчыкі) прызнаюцца фізічныя асобы, за выключэннем асоб, якія накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

  2. Ад выплаты курортнага збору вызваляюцца:

    • непаўналетнія дзеці - на 100 працэнтаў;
    • асобы, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту - на 50 працэнтаў.
    • інваліды I і II групы - на 100 працэнтаў;
    • асобы, якія суправаджаюць інвалідаў I групы, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, - на 100 працэнтаў.
  3. Аб'ектам абкладання курортным зборам прызнаецца знаходжанне фiзiчнай асобы ў санаторна-курортных арганізацыях, а таксама прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах, спартыўна-аздараўленчых лагерах, дамах (базах) адпачынку, пансіянатах (далей - аздараўленчыя арганізацыі) , размешчаных на тэрыторыі Вілейскага раёна.

  4. Падатковая база курортнага збору вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортную і аздараўленчую арганізацыю, а калі пуцёўка не афармляецца - зыходзячы з кошту аказваемых паслуг.

  5. Стаўка курортнага збору ўсталёўваецца ў памеры 3 працэнтаўад падатковай базы.

  6. Падатковым перыядам курортнага збору прызнаецца каляндарны квартал.

  7. Сума курортнага збору вылічваецца як здабытак падатковай базы і стаўкі курортнага збору.

  8. Аплата курортнага збору праводзіцца плацельшчыкамі шляхам унясення сум збору санаторна-курортным або аздараўленчым арганізацыям, якія ажыццяўляюць прыём сум курортнага збору і іх пералічэнне ў раённы бюджэт не пазней за 22-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам.

  9. Санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі не пазней за 25-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам, прадстаўляюць у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне інфармацыю аб пералічэнні курортнага збору ў адвольнай форме.
    Падатковая дэкларацыя (разлік) па курортнаму збору не прадстаўляецца.


Дадзеная інструкцыя дзейнічае ў:

Дзіцячым рэабілітацыйна - аздараўленчым цэнтры «Надзея»


Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца