Беларусь ужо шмат гадоў з'яўляецца запатрабаваным турыстычным кірункам для аздараўлення і адпачынку. Мяккі клімат, чыстае гаючае паветра, дзіўна прыгожая прырода, багацце лясоў, азёр і рэк, наяўнасць уласных крыніц мінеральных вод і лячэбных гразяў прыцягваюць у нашу краіну гасцей з усяго свету. Багатыя прыродныя фактары дапаўняюцца выдатным медыцынскім абслугоўваннем, сучасным абсталяваннем, кваліфікаваным персаналам і добра арганізаванай інфраструктурай.
У Беларусі налічваецца больш сотні санаторна-курортных арганізацый, аднак зарыентавацца ў разнастайнасці беларускіх здраўніц досыць складана, бо кожны санаторый па-свойму ўнікальны. Частка здраўніц мае вялікі сучасныі басейн і добра развітую інфраструктуру, іншыя адрозніваюцца багатымі прыроднымі рэсурсамі.
Выбар лепшага санаторыя – не толькі залог выдатнага адпачынку, але і гарантыя таго, што Вы зможаце паправіць здароўе, а Вашы чаканні апраўдаюцца. Каб дапамагчы адпачывальнікам зрабіць правільны выбар, былі прааналізаваны ўсе беларускія здраўніцы і складзены рэйтынг лепшых санаторыяў Беларусі па самых папулярных запытах.
Тут прадстаўлены топ лепшых санаторыяў Беларусі з шырокім медыцынскім профілем, моцнай лячэбнай і дыягнастычнай базай, разнастайнасцю лячэбных кабінетаў. У дадзеных здраўніцах нароўні з традыцыйнымі класічнымі методыкамі лячэння выкарыстоўваецца найболей эфектыўныя навінкі сучаснай медыцыны. Для зручнасці адпачывальнікаў у лепшых санаторыях з лячэннем уведзено аўтаматызаванае прызначэнне працэдур, а ў кошт пуцёўкі уключаны вялікі набор аздараўленчых і лячэбных працэдур.
Рэйтынг лепшых санаторыяў Беларусі з басейнам складаецца з здраўніц з вялікім плавальным басейнам больш 150 м2 з прэснай ці мінеральнай вадой, з гідромассажнымі ўстаноўкамі, пушкамі або элементамі аквапарку. У кошт пуцёўкі ў лепшых санаторыях з басейнам уключана штодзённае наведванне басейна, большасць з гэтых санаторыяў маюць пераходныя галерэі ад корпуса з басейнам да карпусоў з жылымі нумарамі.
У спіс лепшых санаторыяў Беларусі для адпачынку з дзецьмі уваходзяць здраўніцы, у якіх створаны камфортныя ўмовы для знаходжання і аздараўлення дзіцяці і яго бацькоў: працуюць вопытныя лекары-педыятры, выхавальнікі, распрацаваны дзіцячыя медыцынскія праграмы, развіта дзіцячая інфраструктура, дзейнічаюць сістэмы зніжак для дзяцей, а у нумарах маюцца дадатковыя спальныя месцы для дзіцяці.
Да лепшых недарагіх санаторыяў Беларусі з лячэннем аднесены здраўніцы з добрым узроўнем сэрвісу і медыцынскім абслугоўваннем, камфортнымі ўмовам пражывання, развітай інфраструктурай і ў той жа час невысокім коштам пуцёвак, цалкам адпаведнаюць якасці прадстаўленых паслуг. Выбар лепшых санаторыяў Беларусі па суадносінах кошт/якасць пацверджаны іх высокім рэйтынгам і добрымі водгукамі кліентаў партала Sanatorii.by.
Тут пералічаны здраўніцы, якія валодаюць уласнымі крыніцамі мінеральных вод рознага хімічнага складу з унікальнымі лячэбнымі ўласцівасцямі. Важным крытэрам пры адзнацы лепшых санаторыяў з мінеральнай вадой з'яўляецца не толькі наяўнасць пітнай крыніцы мінеральнай вады, але шырокі спектр ужывання гэтага прыроднага багацця ў цэлым. Мінеральная вада ў санаторыях Беларусі шырока выкарыстоўваецца пры лячэнні шматлікіх захворванняў: у якасці пітнага лячэння пры захворваннях страўніка і кішачніка, для напаўнення ваннаў і басейнаў пры захворваннях сістэмы кровазвароту, апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы, а таксама ў якасці абрашэнняў пры лячэнні хвароб жаночай палавой сферы і інгаляцый пры захворванні дыхальных шляхоў.
Дадзены рэйтынг створаны на аснове водгукаў і анкет кліентаў партала Sanatorii.by. Агульная адзнака санаторыя сфармавана на аснове 7 крытэраў: хуткасць і якасць рэгістрацыі, якасць медыцынскага абслугоўвання, арганізацыя харчавання, стан нумарнога фонду, арганізацыя вольнага часу, увага да гасцей і агульная атмасфера, суадносіны кошт/якасць.
Калі Вам складана вызначыцца з выбарам спецыялісты санаторна-курортнага аддзела дапамогуць Вам абраць лепшы санаторый Беларусі, які будзе адпавядаць Вашым запытам і чаканням. Для таго, каб атрымаць бясплатную прафесійную дапамогу запоўніце форму заяўкі Дапамога ў выбары пуцёўкі ці звяжыцеся з намі па тэлефоне.
© Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" Адрас прадпрыемства: 220007, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Суражская, 10, оф. 21 Час працы: пн-пт 09.00-18.00, абедзенны перапынак 13.00-14.00 Шматканальны тэлефон: +37517-394-49-11 Маб. тэлефон: +37529-768-30-00, +37529-763-90-30, +37529-190-32-13, +37529-172-60-45 Факс: +37517-394-59-09 (працуе кругласутачна ў аўтаматычным рэжыме) E-mail: адправіць паведамленне. Падпісацца на
|
Пераможца конкурсу Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму Рэспублікі Беларусь Пасведчанне аб рэгістрацыі №1808 ад 9.08.2007 выдадзена Мінскім гарвыканкамам. УНП: 190855081 Інфармацыя, размешчаная на гэтым інтэрнэт-партале Sanatorii.by, не з'яўляецца прапановай публічнай аферты.
Агенцтвам - супрацоўніцтва і рэгістрацыя
|