Галоўная  |  Аб прадпрыемстве  |  Кантакты Беларускаму тураператару Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» 16 год
PDA | Беларуская | English | Русский 
Чацвер, 28.03.2024 12:57  Мiнск

Санаторыі Беларусі.by - Працэс браніравання - Санаторыі Беларусі цэны 2024
Усе санаторыі Беларусі




Працэс браніравання

Санаторна-курортны аддзел інтэрнэт-партала Sanatorii.by вітае Вас!

Санаторна-курортны аддзел з'яўляецца структурным падраздзяленнем беларускага тураператара - прыватнага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму", турыстычныя паслугі якога адпавядаюць патрабаванням СТБ 1352.

Этапы браніравання пуцёўкі ў санаторыі Беларусі на інтэрнэт-партале Sanatorii.by

Пасля адпраўкі заяўкі Вас чакае некалькі этапаў:

Пасля атрымання Вашай заяўкі спецыялісты санаторна-курортнага аддзела апрацуюць Ваш заказ на працягу 24 гадзін. Са старонкі заяўкі Вы можаце адпраўляць паведамленні, атрымліваць неабходную інфармацыю і дакументы ад спецыялістаў аддзела. Усе пытанні, у тым ліку замена санаторыя, даты заезду, катэгорыі нумару і інш., вырашаюцца ў рамках адной заяўкі са спецыялістамі санаторна-курортнага аддзела. Дадатковыя інструкцыі, у выпадку неабходнасці, па Вашым запыце будуць адпраўленыя Вам спецыялістамі аддзела.

Пацвярджэннем браніравання пуцёўкі ў санаторый з'яўляецца аформлены дагавор і рахунак на аплату.

Аплата пуцёвак

  • Наша прадпрыемства рэалізуе пуцёўкі ў cанаторыі Беларусі з лячэннем і без лячэння, працуе на падставе папярэдняй 100% аплаты забраніраваных пуцёвак. Падрабязней пра аплату >>.
  • Аплата пуцёвак ажыццяўляецца згодна з высланым рахункам па безнаяўным разліку, у аддзяленнях банкаў краіны Вашага пражывання ў беларускіх рублях, расійскіх рублях, далярах ЗША, еўра,ў офісе нашага прадпрыемства ў г. Мінск наяўнымі ў беларускіх рублях або аплатнай банкаўскай картай (без камісіі).
  • Дадаткова аплачваюцца паслугі па браніраванню. Кошт паслугі па браніраванню з аднага заказу складае: - для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь 29.90 BYN, для грамадзян Расійскай Федэрацыі 1'950 RUB, для замежных грамадзян 36 USD або 30.00 EUR.

Зніжкі

Пры браніраванні пуцёўкі ў cанаторыі Беларусі з лячэннем праз інтэрнэт-партал Sanatorii.by прадастаўляюцца зніжкі на паслугі па браніраванню для асобных катэгорый грамадзян:

  • Зніжка ў памеры 50% грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам, якія набываюць пуцёўку для сябе трэці і наступныя разы праз інтэрнэт-партал Sanatorii.by.
  • Зніжка ў памеры 100% ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пры абавязковым прадастаўленні ксеракопіі пацвярджаючых дакументаў (пасведчанняў адзінага ўзору, устаноўленага для ветэранаў Урадам СССР да 1 студзеня 1992 года або урадам Рэспублікі Беларусь).

Хадайніцтва на атрыманне візы

Для замежных грамадзян, якім патрабуецца атрыманне беларускай візы, хадайніцтва адпраўляецца намі ў амбасаду Беларусі бясплатна. Аплата непасрэдна віз ажыццяўляецца ў консульскіх установах Рэспублікі Беларусь. Хадайніцтва на атрыманне візы афармляецца на даты адпачынку ў санаторна-курортнай арганізацыі па пуцёўцы плюс дадатковы дзень у пачатку і ў канцы адпачынку.

Атрыманне пуцёвак

Пасля залічэння грошай і падпісання дагавора пры дапамозе сеткі Інтэрнэт (факсімільнай сувязі) Вам будзе адпраўлена пуцёўка, якую разам з пашпартам і санаторна-курортнай картай Вам неабходна будзе прад'явіць пры засяленні ў санаторый. Таксама, пры жаданні і магчымасці, Вы можаце атрымаць дакументы ў нашым офісе. Па прыбыцці ў санаторый неабходна дадаткова аплаціць курортны збор, устаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Зварот пуцёвак і грашовых сродкаў

У выпадку ўзнікнення абставін, якія не дазваляюць скарыстацца аплочанай пуцёўкай у санаторый Беларусі, можна змяніць або ануляваць заказ у любы час. Усе змены, у тым ліку перыяд адпачынку, колькасць і склад адпачывальнікаў, адмова ад пуцёвак, павінны быць аформлены ў пісьмовым выглядзе на старонцы заяўкі.

Заява афармляецца на імя дырэктара ПНВУП "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" з указаннем прычын адмовы ад пуцёвак і завяраецца подпісам Замоўца паслуг. Да заявы трэба прыкласці медыцынскія ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць адсутнасць магчымасці засялення ў санаторый.

У выпадку адмовы ад аплочанай пуцёўкі грашовыя сродкі вяртаюцца за вылікам кошту фактычна панесеным расходаў (аплата камісійнага ўзнагароджання банку за прыём плацяжу, штрафныя санкцыі па дамове прадпрыемства з санаторыем, паслуга па браніраванню).

Калі Заказчыку пры заключэнні дагавора з ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» была прадстаўлена зніжка на паслугу па браніраванню, то ў выпадку аднабаковай адмовы Заказчыка ад пуцёвак у склад фактычна панесеных выдаткаў Выканаўцы ўключаецца ў тым ліку кошт вышэй названай паслугі ў памеры, устаноўленым прэйскурантам Выканаўцы.

Важна

  • Калі Ваша заяўка закрыта, у Вас ёсць магчымасць аднавіць яе на працягу 7 дзён. У іншым выпадку, Вам неабходна адпраўляць новую заяўку на браніраванне пуцёвак на агульных умовах.
  • Заяўкі, якія не адпавядаюць нашым патрабаванням і парушаюць правілы браніравання, могуць не разглядацца.

Рэжым працы спецыялістаў санаторна-курортнага аддзела:
Час працы Выходныя Выканаўцы
Прыём заявак на браніраванне кругласутачна штодня у аўтаматычным рэжыме
Апрацоўка заявак 9.00 - 19.00 пн-пт
10.00 - 17.00 сб
нядзеля спецыялісты аддзела
Аплата пуцёвак у офісе 9.00 - 12.30, 13.30 - 18.00 субота, нядзеля спецыялісты бухгалтэрыі

Кантактная інфармацыя спецыялістаў пазначана на старонцы Вашай заяўкі і ў раздзеле кантакты. Аддзел санаторна-курортных паслуг прапануе звязацца са спецыялістамі аддзела, выкарыстоўваючы папулярныя дадаткі і сэрвісы па нумару тэлефона +37529-768-30-00 (Whatsapp, Skype, Telegram) (панядзелак - пятніца з 09.00 па 19.00).


Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца