Галоўная  |  Аб прадпрыемстве  |  Кантакты Беларускаму тураператару Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» 16 год
PDA | Беларуская | English | Русский 
Аўторак, 16.04.2024 14:27  Мiнск

Санаторыі Беларусі.by - Санаторыі Гомельскай вобласці
Усе санаторыі Беларусі




Санаторыі Гомельскай вобласці

Санаторыі Гомельскай вобласці шырока вядомыя як па ўсёй Беларусі, так і далёка за яе межамі. Унікальнае спалучэнне сучасных медыцынскіх тэхналогій і прыродных фактараў, сярод якіх крыніцы мінеральнай вады і ўласныя сапрапелевыя гразі, робяць вобласць адным з цэнтраў санаторна-курортнага лячэння ў Беларусі.

Гомельская вобласць знаходзіцца на паўднёвым усходзе Беларусі і з'яўляецца адной з буйнейшых абласцей краіны. Дзякуючы сваёй блізкасці да Расіі і Ўкраіны, вобласць карыстаецца заслужанай папулярнасцю ў гасцей з бліжняга замежжа. Аўтамабільныя дарогі М10, М5, М8/Е95 і чыгуначныя шляхі (Санкт-Пецярбург – Віцебск – Магілёў – Жлобін – Калінкавічы – Адэса; Вільнюс – Мінск – Жлобін – Гомель – Харкаў; Брэст – Калінкавічы – Гомель – Бранск) з буйнымі транспартнымі вузламі ў Гомелі, Рэчыцы, Светлагорску, Жлобіне, Рагачове злучаюць Беларусь з вакольнымі дзяржавамі.

Спрыяльны клімат сумесна з іглічнымі і змяшанымі лясамі, рэкамі Сож, Днепр, Бярэзіна ствараюць усе ўмовы для ідэальнага адпачынку і аздараўлення.

Паблізу Гомелю, недалёка ад беларуска-расійскай мяжы, знаходзіцца курорт Чонкі, які шырока вядомы сярод жыхароў і гасцей краіны дзякуючы сваім лячэбным мінеральным водам. Насычаная рознымі хімічнымі элементамі вада актыўна ўжываюцца для пітнага лячэння і водных працэдур пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту і абмену рэчываў, апорна-рухальнага апарата і нервовай сістэмы, пры лячэнні захворванняў гінекалагічнай сферы.

На поўначы вобласці размясціўся курорт Рагачоў. Сапрапелевыя гразі з прэснага возера Святое, якое знаходзіцца паблізу ад курорта, шырока выкарыстоўваюцца ў шматлікіх санаторыях Беларусі. Мінеральная вада курорта ўжываецца пры лячэнні гінекалагічных захворванняў, парушэнняў функцый апорна-рухальнага апарата, пры хваробах перыферычнай нервовай сістэмы і захворванняў сістэмы харчавання.

Разнастаіць адпачынак і аздараўленні ў Беларускіх здраўніцах можна наведваннем шматлікіх славутасцяў. Гомель і Гомельская вобласць заслужана лічацца культурнымі цэнтрамі краіны. У рэгіёне праходзяць розныя фестывалі мастацтваў – рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Візітнай карткай Гомелю і вобласці з'яўляецца пышны палац Румянцавых і Паскевічаў – адна з самых папулярных славутацсцей Беларусі. Тураў - адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі, нароўні з Полацкам, з'яўляецца значным рэлігійным цэнтрам рэспублікі. Прыродным здабыткам Гомельшчыны, безумоўна, з'яўляецца Палессе — унікальны край балот, тарфянішчаў і забалочаных азёр. У нацыянальным парку «Прыпяцкі» захаваліся некранутымі векавыя поймавыя дубровы і знаходзіцца буйнейшы ў Еўропе масіў балот.

У санаторыях Гомельскай вобласці прадугледжана ўсё для выдатнага адпачынку і эфектыўнага лячэння розных захворванняў. Высокая якасць паслуг тут спалучаецца з даступнымі коштамі, менавіта таму сотні і сотні адпачывальнікаў выбіраюць здраўніцы Гомельскай вобласці. Якаснае санаторнае-курортнае лячэнне прапануюць «Срэбныя Ключы», «Залатыя пяскі», «Прыдняпроўскі» - буйныя здраўніцы з шырокай лячэбнай базай. Для тых, хто аддае перавагу адпачынку побач з буйнымі гарадамі, могуць спыніць свой выбар на санаторыях «Чонкі», «Гомельскага адз. БЧ». Калі вам важна наяўнасць у санаторыі басейна і акварапка, санаторыі «Васілёк», «Машынабудаўнік», «Сосны» з радасцю прымуць Вас. Асаблівай адметнасцю Гомельскай вобласці з'яўляецца санаторый « Сонечны бераг », у якім госці здраўніцы могуць прайсці унікальную працэдуру нафталаналячэння.

Прыязджайце ў лепшыя санаторыі Гомельскай вобласці за якасным лячэннем і паўнавартасным адпачынкам!



Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца