Кіслародныя кактэйліКіслародны кактэль – напой, які насычае арганізм чалавека адным з самых важных для жыцця элементаў – кіслародам. Асновай для такога лячэбнага піцця могуць стаць сокі, фітаадвары, якія ужо самі па сабе багатыя вітамінамі і мікраэлементамі. Для прыгатавання неабходны канцэнтратар кісларода, кактэлер і аснова. Крыніцай кісларода з’яўляецца канцэнтратар. Ён падключаецца да кактэлейра, які напоўнены вадкай асновай. У выніку ствараецца пена, якая і нясе кісларод у арганізм. Ужыванне кіслароднага кактэля прыводзіць да аксігенацыі (насычэнне кіслародам), што станоўча ўплывае на нервовую сістэму, імунітэт і абменныя функцыі. Пры такой тэрапіі кісларод трапляе ў арганізм праз сценкі страўніка, што ў першую чаргу актывуе вывядзенне таксінаў, паляпшэнне крыватоку, а таксама нармалізацыю мікрафлоры ўнутраных органаў. Такі спосаб прымяняецца пры лячэнні бранхіта, ішэмічнай хваробы сэрца, гіпертаніі, гіпатаніі і хваробах пячонкі. Таксама кіслародныя кактэлі дапамогуць пры лячэнні артрыта і хранічнай стомленнасці. У санаторыях Беларусі сумесь вітамінаў і кісларода карыстаецца папулярнасцю, а рознабаковасць смакаў толькі дапаўняюць спіс плюсаў гэтай працэдуры. Госці могуць самастойна выбіраць смак. Часцей за ўсё асновай служыць яблачны сок. Піць праз трубачкі паветраныя напоі любяць нават дзеці. У дзень звычайна прызначаюцца 1-2 порцыі. Указаныя ўласцівасці кажуць пра тое, што напой будзе карысны ўсім. Асабліва паказаная такая працэдура дзецям, якія часта хварэюць, людзям пажылога ўзросту, што хварэюць на сэрца, маюць праблемы з нервовай сістэмай або страўнікам, курцам. Вельмі прадуктыўным будзе ўздзеянне для тых, хто жадае панізіць масу цела: кіслародны кактэль змяншае пачуцё голаду за кошт свайго аб’ёму і нізкай каларыйнасці, паскарае спальванне тлушчу і актывізуе дзейнасць пячонкі.
Сартаваць па
назве аб'екта
цэнах
Кіслародныя кактэйлі ў санаторыях Беларусі: |
© Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" Адрас прадпрыемства: 220007, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Суражская, 10, оф. 21 Час працы: пн-пт 09.00-18.00, абедзенны перапынак 13.00-14.00 Шматканальны тэлефон: +37517-394-49-11 Маб. тэлефон: +37529-768-30-00, +37529-763-90-30, +37529-190-32-13, +37529-172-60-45 Факс: +37517-394-59-09 (працуе кругласутачна ў аўтаматычным рэжыме) E-mail: адправіць паведамленне. Падпісацца на
|
Пераможца конкурсу Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму Рэспублікі Беларусь Пасведчанне аб рэгістрацыі №1808 ад 9.08.2007 выдадзена Мінскім гарвыканкамам. УНП: 190855081 Інфармацыя, размешчаная на гэтым інтэрнэт-партале Sanatorii.by, не з'яўляецца прапановай публічнай аферты.
Агенцтвам - супрацоўніцтва і рэгістрацыя
|